Оглавление блога

четверг, 11 сентября 2014 г.

Не в один день Вильнюс строился

Некаторыя прыказкі й прымаўкі
(Некоторые пословицы n поговорки)

Бог видит, кто кого обидит.
Бог не цяля, бачыць круцяля.
Бог не выдаст, свинья не съест.
Калі Бог не папусьціць, сьвіньня ня ўкусіць.
Бодливой корове Бог рог не даёт.
Каб сьвіньні рогі - нікому б ня было дарогі.
Будет и наше время.
Загляне сонца і ў наша ваконца.
В тихом омуте черти водятся.
Ціхая сьвіньня глыбака рые.
Век живи, век учись.
Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца.
Велика Федора, да дура.
Вырас да неба, а дурань як трэба.
Взялся за гуж — не говори, что не дюж.
Калі ўлез у дугу - не кажы не магу.
Видит око да зуб неймёт.
1) Бачыць карова, што на павеці салома.
2) Бачыць вока, але ляжыць высока.
Всяк молодец на свой образец.
Усякі гад на свой лад.
Всяк по своему с ума сходит.
1) Што галава, то розум.
2) Вольнаму воля, шалёнаму поле.
Два сапога — пара.
1) Абое - рабое.
2) Адным возам на піва едуць.
3) Усе чэрці адной шэрсьці.
Десятая вода на киселе.
Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала і радня стала.
До свадьбы заживёт.
Пакуль жаніцца - загаіцца.
Долг платежом красен.
Як баба да дзеда, так і дзед да бабы.
Дуракам закон не писан.
Дурны законаў не чытае, ды свае мае.
Знай сверчок свой шесток.
Знай каток свой куток.
Лаптем щи хлебать.
Аборай хлеб кроіць.
Лёгок на помине.
Цюк - дзяцюк!
Лес рубят, Щепки летят.
Дзе п'юць, там і льюць.
Молодо — зелено.
Маладосьць - усё дурносьць.
Мягко стелет, да жёстко спать.
На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд.
На Бога надейся, но сам не плошай.
На Бога спадзявайся, але й ты старайся.
Нашла коса на камень.
1) Пад чорным лесам спаткаўся чорт ізь бесам.
2) Чорт на паганага напаў.
Не в один день Москва строилась.
Не за дзень Вільня станавілася.
Ни жив, ни мёртв.
Ні сьцяты, ні павешаны.
Ни ответа, ни привета.
Ні адказу, ні прыказу.
Одним миром мазаны.
Адзін чорт маляваў.
Пар костей не ломит.
Ад цяплосьці не баляць косьці.
Первый блин комом.
Першы блін сабаку.
Поспешишь — людей насмешишь.
Пасьпех - людзям на сьмех.
Прошёл огонь, воду и медные трубы.
Быў на каню і пад канём.
Пьяному море по колено.
П'янаму і козы ў золаце.
С огня да в полымя.
3 агню ды ў прысак.
Слышал звон, да не знает, где он.
Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць.
Снявши голову, по волосам не плачут.
Дзе прапала кароўка, там няхай і вяроўка.
Соловья баснями не кормят.
Што па тэй чэсьці, калі няма чаго есьці.
Тише едешь, дальше будешь.
Памалу едучы, далей будзеш.
У сями нянек дитя без носа.
Дзе нянек многа, там дзіця бязнога.
У страха глаза велики.
У страху вочы па яблыку.
Утро вечера мудренее.
Пераначуем - болей пачуем.
Федот, да не тот.
Тая зязюля, але ня так кукуе.
Чем богат, тем и рад.
Што душа мае, тым і прыймае.
Чем кумушек считать трудиться — не лучше-ль на себя, кума, оборотиться.
Паглядзі, сава, якая сама.

Прыказкі й прымаўкі ўзятыя з кніжкі: Станкевіч Я. пры ўчасьці Ант.Адамовіча. Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Мн: Навука і тэхніка, 1992.

Комментариев нет :